Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Вадохрышча
МАЦЬВЕЯ 3 : 8
8 Учыніце ж плод, годны навяртаньня,
МАЦЬВЕЯ 3 : 11
11 Я хрышчу вас у вадзе на навяртаньне, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варты несьці сандалы Ягоныя. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў агні.
МАЦЬВЕЯ 3 : 16
16 І, ахрысьціўшыся, Ісус адразу ж выйшаў з вады, і вось, расчынілася Яму неба, і ўгледзеў Духа Божага, Які зыходзіў, як голуб, і прыходзіў на Яго.
МАРКА 1 : 10
10 І адразу, як выходзіў з вады, убачыў адкрытае неба і Духа, як голуба, што зыходзіў на Яго.
ЛУКІ 3 : 8
8 Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: “Бацьку маем Абрагама”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.
ЯНА 10 : 40
40 і пайшоў ізноў за Ярдан, у тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там.
МАЦЬВЕЯ 21 : 25
25 Хрышчэньне Яна адкуль было: з неба ці ад людзей?» Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа нам: “Чаму ж вы не паверылі яму?”
МАРКА 11 : 30
30 Хрышчэньне Яна з неба было ці ад людзей? Адкажыце Мне».
ЛУКІ 20 : 4
4 Хрышчэньне Янава з неба было ці ад людзей?»
МАРКА 1 : 5
5 І выходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерусалімцы, і ўсе былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае.
ЛУКІ 3 : 12
12 Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца, і сказалі яму: «Настаўнік, што нам рабіць?»
ЛУКІ 3 : 21
21 І сталася, калі хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, адчынілася неба,
ЛУКІ 7 : 30
30 а фарысэі і законьнікі адкінулі параду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў яго».
ЯНА 1 : 26
26 Адказаў ім Ян, кажучы: «Я хрышчу вадой, але паўстаў сярод вас Той, Якога вы ня ведаеце;
ЯНА 1 : 28
28 Сталася гэта ў Бэтабары, за Ярданам, дзе хрысьціў Ян.
ЯНА 1 : 31
31 І я ня ведаў Яго; але дзеля таго, каб Ён быў зьяўлены Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадою».
ЯНА 1 : 33
33 І я ня ведаў Яго, але Той, Які паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: “На Кім угледзіш Духа, Які зыходзіць і застаецца на Ім, Ён і ёсьць Той, Які хрысьціць Духам Сьвятым”.
ЯНА 3 : 23
23 Ян жа таксама хрысьціў у Эноне, недалёка ад Салему, бо вады там было шмат, і прыходзілі туды, і хрысьціліся,
ДЗЕІ 1 : 5
5 што Ян хрысьціў вадою, а вы праз некалькі дзён будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым».
ДЗЕІ 1 : 22
22 пачынаючы ад хрышчэньня Янавага ажно да дня, калі Ён быў узяты ад нас, адзін з іх мусіць стацца разам з намі сьведкам уваскрасеньня Яго».
ДЗЕІ 10 : 37
37 Вы ведаеце слова, што сталася па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, пасьля хрышчэньня, якое абвясьціў Ян,
ДЗЕІ 11 : 16
16 І ўзгадаў я слова Госпада, як Ён сказаў: “Ян хрысьціў вадою, а вы будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым”.
ДЗЕІ 19 : 4
4 А Павал сказаў: «Ян хрысьціў хрышчэньнем навяртаньня, кажучы народу, каб верылі ў Таго, Які ідзе за ім, значыць у Хрыста Ісуса».
МАЦЬВЕЯ 28 : 19
19 Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,
МАРКА 16 : 16
16 Хто паверыць і ахрысьціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны.
ЯНА 3 : 5
5 Адказаў Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Валадарства Божае.
ЯНА 3 : 22
22 Пасьля гэтага прыйшоў Ісус і вучні Ягоныя ў зямлю Юдэйскую, і там быў з імі, і хрысьціў.
ЯНА 4 : 2
2 хоць Сам Ісус не хрысьціў, але вучні Ягоныя, —
Leave a Reply