Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае бясплоднасць
ПСАЛЬМЫ 113 : 9
9 Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!
ІСАЯ 54 : 1 – 17
1 Радуйся, няплодная, якая не нараджала, галасі радасна і весяліся ты, якая не спазнала родаў, бо больш сыноў у кінутай, чым сыноў у замужняй, кажа ГОСПАД.
2 Пашыр месца намёту твайго, расьцягні пакрыцьці жытла твайго, ня стрымлівай сябе, папусьці даўжэй вяроўкі твае, умацуй калкі твае.
3 Бо ты пашырышся направа і налева, і насеньне тваё возьме ў спадчыну народы і заселіць гарады спустошаныя.
4 Ня бойся, бо не дазнаеш сораму, і не чырваней, бо ня будзеш у ганьбе, бо забудзешся пра сорам маладосьці тваёй і ня будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.
5 Бо Той, Які ўзяў за жонку цябе — [ гэта] Той, Які зрабіў цябе. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля, Яго называюць Богам усёй зямлі.
6 Бо, як жанчыну кінутую і засмучаную духам, паклікаў цябе ГОСПАД, і як да пакінутай жонкі маладосьці кажа Бог твой.
7 На хвіліну малую Я пакінуў цябе, але з літасьцю вялікай прыму цябе.
8 У запале гневу Я схаваў на хвіліну аблічча Маё ад цябе, але ў міласэрнасьці вечнай пашкадаваў цябе, кажа Адкупіцель твой, ГОСПАД.
9 Як воды Ноя гэта для Мяне. Калі Я прысягнуў яму, што ня прыйдуць больш воды Ноя на зямлю, так прысягаю і табе, што ня буду гневацца на цябе і дакараць цябе.
10 Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.
11 Няшчасная, кіданая бурамі, без пацяшэньня! Вось, Я пакладу на малахіце камяні твае і падмуркі твае — на шафірах.
12 І Я зраблю вокны твае з рубінаў, а брамы твае — з камянёў гранату, а ўсю агароджу тваю — з камянёў каштоўных.
13 І ўсе сыны твае [стануць] вучнямі ГОСПАДА, і вялікі супакой [дам] сынам тваім.
14 І будзеш ты ўмацаваная ў праведнасьці, і будзеш далёкая ад уціску, бо ня будзеш баяцца, і [далёкая] ад страху, бо ён не наблізіцца да цябе.
15 Калі прыйдзе навала на цябе, гэта [будзе] не ад Мяне, і той, хто на цябе нападзе, упадзе перад табою.
16 Вось, Я стварыў каваля, які дзьме на жар агню і выцягвае з яго прылады для працы сваёй. І Я стварыў нішчыцеля, каб пустошыць.
17 Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.
БЫЦЬЦЁ 18 : 14
14 Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына».
ПСАЛЬМЫ 128 : 3 – 6
3 Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
4 Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.
5 І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго,
6 і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!
БЫЦЬЦЁ 30 : 22
22 I ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,
ПСАЛЬМЫ 127 : 3 – 5
3 Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.
4 Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя.
5 Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.
1 САМУЭЛЯ 1 : 10
10 І Ганна, сумная душою, малілася да ГОСПАДА, горка плачучы.
БЫЦЬЦЁ 30 : 1
1 I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: «Дай мне сыноў, а калі не, я памру».
Leave a Reply