Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае бяздзейныя рукі
ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 15
15 Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад.
2 ТЭСАЛОНЦАЎ 3 : 6 – 12
6 Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,
7 бо вы самі ведаеце, як трэба насьлядаваць нас, бо мы не сваволілі між вамі,
8 таксама дарма ні ў каго хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас,
9 не таму, што ня маем улады, але каб сябе саміх даць вам за прыклад дзеля перайманьня нас.
10 Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.
11 Але чуем, што некаторыя ў вас ходзяць свавольна, нічога ня робяць, але мітусяцца.
12 Гэтакім загадваем і молім у Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб.
1 ЦІМАФЕЯ 5 : 13
13 Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 14
14 Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 31 : 27
27 Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.
1 ПЯТРА 2 : 1 – 25
1 Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,
2 як нованароджаныя немаўляты, зажадайце чыстага слоўнага малака, каб ад яго вы расьлі,
3 бо вы пакаштавалі, што Госпад добры.
4 Падыходзячы да Яго, жывога Камяня, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам, каштоўнага,
5 і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.
6 Дзеля гэтага і зьмешчана ў Пісаньні: «Вось, Я кладу ў Сыёне кутні Камень, выбраны, каштоўны, і хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».
7 Дык Ён для вас, якія вераць, — каштоўнасьць, а для тых, якія ня вераць, — камень, які адкінулі будаўнікі, які стаўся галавой вугла,
8 камень спатыкненьня і скала згаршэньня для тых, якія спатыкаюцца аб слова, не скараючыся, дзеля чаго і пакінутыя.
9 А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
10 некалі не народ, а цяпер — народ Божы; [некалі] не мілаваныя, а цяпер — памілаваныя.
11 Улюбёныя, прашу вас, як прыхадняў і вандроўнікаў, высьцерагайцеся цялесных пажаданьняў, якія змагаюцца супраць душы,
12 і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.
13 Дык падпарадкоўвайцеся ўсякаму стварэньню чалавечаму дзеля Госпада, ці то валадару, як вышэйшай [уладзе],
14 ці то ваяводам, як праз яго пасыланым дзеля помсты ліхадзеям і дзеля пахвалы тым, якія робяць дабро.
15 Бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, прымушалі замаўчаць невуцтва неразумных людзей,
16 як свабодныя, і не як тыя, што свабоду маюць як падставу для ліхоты, але як слугі Божыя.
17 Усіх паважайце, брацтва любіце, Бога бойцеся, валадара шануйце.
18 Слугі, з усякім страхам падпарадкоўвайцеся ўладарам, ня толькі добрым і спагадным, але і круцельскім.
19 Бо гэта ласка [Божая], калі хто дзеля сумленьня Божага пераносіць смутак, церпячы несправядліва.
20 Бо што за слава, калі вы трываеце, як б’юць вас за грахі? Але калі робячы дабро і церпячы, трываеце, гэта ласка ў Бога.
21 Бо вы на гэта пакліканыя, бо і Хрыстос перацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі па сьлядах Ягоных.
22 Ён не зрабіў аніякага грэху, і не было подступу ў вуснах Ягоных.
23 Ён, зьневажаны, не зьневажаў у адказ, церпячы, не пагражаў, а перадаў [суд] Таму, Хто судзіць справядліва.
24 Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.
25 Бо вы былі як авечкі, што заблукалі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Епіскапа душаў вашых.
Leave a Reply