Пра што гаворыць Біблія бяздзейнасць – Усе біблейскія вершы пра бяздзейнасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае бяздзейнасць

ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 30 – 34
30 Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,
31 і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.
32 І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне:
33 «Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш.
34 і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».

2 ТЭСАЛОНЦАЎ 3 : 11
11 Але чуем, што некаторыя ў вас ходзяць свавольна, нічога ня робяць, але мітусяцца.

2 ТЭСАЛОНЦАЎ 3 : 10
10 Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.

ЭКЛЕЗІЯСТ 4 : 5
5 Дурань складвае рукі свае і зьядае цела сваё.

1 ЦІМАФЕЯ 5 : 13
13 Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 23
23 З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 18 : 9
9 Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.

ЭКЛЕЗІЯСТ 10 : 18
18 Дзе лянота, там правісае столь, і дзе апушчаны рукі, там працякае дом.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 13 – 16
13 Гультай кажа: «Леў на шляху! Леў на плошчы!»
14 Дзьверы варочаюцца на завесах сваіх, а гультай — на ложку сваім.
15 Гультай хавае руку сваю ў місе, і яму цяжка падняць яе да вуснаў сваіх.
16 Гультай мудрэйшы ў вачах сваіх за сямёх, што адказваюць з разуменьнем.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 21
21 бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 31 : 10 – 31
10 Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.
11 Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.
12 Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.
13 Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі.
14 Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой.
15 І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.
16 Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.
17 Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае.
18 Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы.
19 Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно.
20 Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму.
21 Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазын апрануты.
22 Дываны яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе.
23 У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі.
24 Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім.
25 Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.
26 Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.
27 Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.
28 Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:
29 «Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»
30 Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.
31 Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 25
25 Жаданьне гультая заб’е яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца працаваць.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 13
13 Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.

ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 49
49 Вось такое было беззаконьне Садома, сястры тваёй: пыха, багацьце хлеба і гультайства было ў яе і дочак ейных, і яны не ўмацоўвалі рукі беднага і нешчасьлівага,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 6 – 11
6 Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.
7 Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка,
8 але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае ежу сваю ў жніво.
9 Як доўга, гультаю, будзеш спаць? Калі ты ўстанеш ад сну свайго?
10 Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш,
11 і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая, як чалавек узброены.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 26
26 Як воцат для зубоў і як дым для вачэй, так гультай для тых, што яго пасылаюць.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 4
4 Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *