Пра што гаворыць Біблія быць нерухомым – Усе біблейскія вершы пра быць нерухомым

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае быць нерухомым

ПСАЛЬМЫ 46 : 10
10 Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

ВЫХАД 14 : 14
14 ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».

ПСАЛЬМЫ 37 : 7
7 Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.

МАРКА 4 : 39
39 І Ён, падняўшыся, забараніў ветру і сказаў мору: «Замаўчы, суцішся!» І сьціх вецер, і сталася вялікая ціша.

ПСАЛЬМЫ 23 : 1 – 6
1 Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы!
2 На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне.
3 Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.
4 Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.
5 Ты накрываеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем, і келіх мой да верху наліты.
6 Толькі добрасьць і міласэр­насьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.

ПСАЛЬМЫ 62 : 5
5 Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях)

ПСАЛЬМЫ 131 : 2
2 але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.

ЁЎ 6 : 24
24 Навучыце мяне, а я памаўчу, і калі я заблукаў, растлумачце мне.

ПСАЛЬМЫ 1 : 1 – 6
1 Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,
2 бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
3 І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
4 Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць.
5 Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі ў грамадзе праведных,
6 бо ГОСПАД ведае шлях праведных, а шлях бязбожнікаў загіне.

ПСАЛЬМЫ 91 : 1 – 16
1 Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,
2 кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».
3 Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.
4 Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.
5 Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць,
6 ані пошасьці, якая ў цемры прыходзіць, ані заразы, якая сярод белага дня пустошыць.
7 Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.
8 Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.
9 За тое, што ты ГОСПАДА, прыбежышча сваё, і Найвышэйшага выбраў за сялібу сабе,
10 не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.
11 Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.
12 На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.
13 Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.
14 «За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.
15 Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.
16 Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

1 ПЯТРА 3 : 4
4 але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.

АБАКУМ 2 : 1
1 На варце маёй я стану, і ўзыйду на вежу, і буду выглядаць, каб убачыць, што Ён прамовіць да мяне і што Ён адкажа на скаргу маю.

ПСАЛЬМЫ 34 : 1 – 22
1 [Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.
2 Буду дабраслаўляць ГОСПАДА ў-ва ўсякі час; хвала Яго будзе заўсёды на вуснах маіх.
3 У ГОСПАДЗЕ будзе хваліцца душа мая; пачуюць [пра гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца.
4 Узьвялічвайце ГОСПАДА са мною, і разам будзем вывышаць імя Ягонае!
5 Я шукаў ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, і ад усяго, чаго я баяўся, выратаваў мяне.
6 Глядзіце на Яго і зыходзьцеся [да Яго], і абліччы вашыя ня будуць у ганьбе.
7 Убогі клікаў, і ГОСПАД пачуў [яго], і збавіў яго ад усіх трывогаў ягоных.
8 Анёл ГОСПАДА ставіць табар вакол тых, якія баяцца Яго, і ратуе іх.
9 Паспытайце і ўбачце, які добры ГОСПАД! Шчасьлівы той чалавек, які ў Ім мае надзею.
10 Бойцеся ГОСПАДА, вы, сьвятыя Ягоныя! Бо ня маюць нястачы тыя, якія баяцца Яго.
11 Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця.
12 Хадзіце сюды, сыны, паслухайце мяне, я навучу вас страху перад ГОСПАДАМ.
13 Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае?
14 Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае — ад слова крывадушнага.
15 Ухіляйся ад ліхога і рабі добрае; шукай супакою і імкніся да яго.
16 Вочы ГОСПАДА — на праведных, і вушы Ягоныя — на лямант іхні.
17 Аблічча ГОСПАДА — суп­раць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.
18 [Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.
19 ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты.
20 Шмат ліхога [здараецца] ў праведнага, але з усяго гэтага ратуе яго ГОСПАД.
21 Ён захоўвае ўсе косткі ягоныя, каб ніводную не паламалі.
22 Ліхоцьце прывядзе да сьмерці бязбожніка, і будуць абвінавачаныя тыя, якія ненавідзяць Праведнага.

ПСАЛЬМЫ 46 : 1 – 11
1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.
2 Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.
3 Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,
4 хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)
5 [Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.
6 Бог пасярод яго, дык ён не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца.
7 Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.
8 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба. (Сэлях)
9 Прыйдзіце, пабачце дзеі ГОС­ПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,
10 Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.
11 «Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»

1 ТЭСАЛОНЦАЎ 4 : 11
11 і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;

ІСАЯ 32 : 17
17 І будзе працаю праведнасьці мір, а плодам праведнасьці — спакой і бясьпека на вякі.

ПЛАЧ 3 : 24 – 26
24 «ГОСПАД — гэта частка мая, — казала душа мая, — дзеля гэтага я спадзяюся на Яго».
25 Добры ГОСПАД да тых, якія на Яго спадзяюцца, да душы, якая шукае Яго.
26 Добра мець надзею і маўкліва [чакаць] збаўленьня ад ГОСПАДА.

1 ВАЛАДАРОЎ 19 : 11 – 13
11 І сказаў [Госпад]: «Выйдзі і стань на гары перад абліччам ГОСПАДА». І вось, праходзіў ГОСПАД. І моцны, вялікі вецер пераварочваў горы і разьбіваў скалы перад абліччам ГОСПАДА. Але ня ў ветры ГОСПАД. А пасьля ветру — землятрус. Але не ў землятрусе ГОСПАД.
12 Пасьля землятрусу — агонь, але не ў агні ГОСПАД. А пасьля агню — подых ціхога ветру.
13 І сталася, калі пачуў [гэта] Ільля, ён закрыў аблічча сваё плашчом сваім, і выйшаў, і стаў каля ўваходу ў пячору. І вось, голас да яго кажа: «Ільля, што ты тут?»

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *