Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае быць ганарлівым
1 ЯНА 2 : 16
16 Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 16 – 19
16 Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго:
17 вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную,
18 сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое,
19 сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.
МАЦЬВЕЯ 18 : 3
3 і сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і ня станецеся, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
ФІЛІПЯНАЎ 2 : 3
3 нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.
ЛУКІ 11 : 43
43 Гора вам, фарысэі, што любіце першыя месцы ў сынагогах і вітаньні на рынках.
РЫМЛЯНАЎ 12 : 17 – 21
17 Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
18 Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.
19 Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».
20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.
21 Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.
АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 7 – 8
7 Той, хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і Я буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.
8 А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».
Leave a Reply