Пра што гаворыць Біблія Бутэлька – Усе біблейскія вершы пра Бутэлька

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Бутэлька

БЫЦЬЦЁ 21 : 14
14 І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва.

ЕГОШУА 9 : 4
4 абдумалі хітрасьць, і пайшлі, і ўзялі з сабою ў дарогу харчы, і ўсклалі старыя мяхі на аслоў і пустыя мяхі на віно, падзёртыя і палатаныя,

ЕГОШУА 9 : 13
13 Мяхі новыя мы налілі віном, а цяпер яны парваліся; адзеньне, у якое апранутыя, і сандалы, якія маем на нагах, дзеля далёкай дарогі падзёрліся, ледзь трымаюцца».

ЁЎ 32 : 19
19 Таксама нутро маё, як віно закаркаванае, што разрывае новыя мяхі.

ПСАЛЬМЫ 119 : 83
83 Я стаўся, як мех [скураны] ў дыме; але пастановаў Тваіх не забыўся.

МАЦЬВЕЯ 9 : 17
17 Не ўліваюць новага віна ў старыя мяхі, бо рвуцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца адно і другое».

МАРКА 2 : 22
22 І ніхто не ўлівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно прарве мяхі, і віно выцячэ, і мяхі прападуць; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі».

ЛУКІ 5 : 38
38 але маладое віно трэба ўліваць у новыя мяхі; і захаваецца тое і другое.

ІСАЯ 30 : 14
14 І Ён зруйнуе яго, як разьбіваецца гляк, зьлеплены [з гліны], разьбіваючы без шкадаваньня, і ня знойдзецца ад яго чарапку, у які можна было б узяць вугалёк з вогнішча або зачэрпнуць вады са студні.

ЯРЭМІЯ 19 : 1
1 Гэта сказаў ГОСПАД: «Ідзі і купі ў ганчара збан гліняны, і [вазьмі] старшыняў народу і старшыняў сьвятароў.

ЯРЭМІЯ 19 : 10
10 І ты разьбі збан перад вачыма мужчынаў, якія пойдуць з табой,

ЯРЭМІЯ 48 : 12
12 Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я пашлю да яго тых, якія наліваюць [віно], і яны перальюць яго, і посуд ягоны спустошаць, і збаны ягоныя патаўкуць.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *