Пра што гаворыць Біблія Булак, або Вол – Усе біблейскія вершы пра Булак, або Вол

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Булак, або Вол

ВЫХАД 29 : 3
3 I паложыш іх у адзін кош, і прынясеш іх у кашы, і бычка, і двух бараноў.

ВЫХАД 29 : 14
14 А мяса бычка, і скуру ягоную, і гной ягоны спаліш на агні па-за табарам. Гэта ахвяра за грэх.

ВЫХАД 29 : 36
36 I бычка як ахвяру за грэх будзеш складаць кожны дзень дзеля перамольваньня, і ачысьціш ахвярнік ад грэху, учыніўшы перамольваньне за яго, і памажаш яго, і асьвяціш яго.

ЛЯВІТ 4 : 8
8 І выме з ахвяраванага бычка ўвесь тлушч, які пакрывае нутро, і ўсю тлустасьць, якая на нутры,

ЛЯВІТ 4 : 16
16 І памазаны сьвятар унясе ў Намёт Спатканьня частку крыві цяляці,

ЛІКІ 7 : 88
88 Усяго быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, [было]: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў і шэсьцьдзясят аднагадовых ягнят. Гэта [дары] на пасьвячэньне ахвярніка, калі ён быў памазаны.

ЛІКІ 28 : 31
31 Апрача цэласпаленьня заўсёднага, і ахвяры хлебнай, і ахвяры вадкай, складайце [гэта ў ахвяру]; ахвяры маюць быць без заганы.

1 САМУЭЛЯ 14 : 14
14 І была гэта першая параза, калі Ёнатан і збраяносец ягоны забілі каля дваццаці чалавек на палове палетка, які [пара валоў] за дзень заарэ.

1 ВАЛАДАРОЎ 19 : 19
19 І пайшоў адтуль [Ільля], і знайшоў Элісэя, сына Шафата. А ён араў, і дванаццаць параў валоў перад абліччам ягоным, і сам ён быў пры дванаццатай [пары]. І падыйшоў да яго Ільля, і кінуў на яго плашч свой.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 4
4 Дзе няма скаціны, там ясьлі пустыя, але багата прыбытку ад сілы вала.

ІСАЯ 32 : 20
20 Шчасьлівыя вы, якія сееце пры ўсіх водах, адпускаючы [на волю] ногі валоў і аслоў.

ЯРЭМІЯ 31 : 18
18 Чуючы, Я чуў Эфраіма, які скардзіцца: “Ты пакараў мяне, і я пакараны, як цяля ненавучанае. Навярні мяне, і я навярнуся, бо Ты — ГОСПАД, Бог мой!

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 25 : 4
4 Не завязвай пысы валу, які малоціць.

ЛІКІ 7 : 8
8 Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.

2 САМУЭЛЯ 6 : 6
6 І прыйшлі яны на ток Нахона, і Уза выцягнуў [руку] ў бок Каўчэгу Божага, і прытрымаў яго, бо валы тузануліся.

ВЫХАД 21 : 36
36 А калі вядома было, што вол бадлівы і ўчора, і пазаўчора, але ўласьнік ягоны не пільнаваў яго, тады мае ён заплаціць вала за вала, а мёртвы будзе ягоны.

ВЫХАД 22 : 10
10 Калі хто дасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо ягня, альбо якую іншую скаціну на захаваньне, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ніхто гэтага ня бачыў,

ВЫХАД 23 : 12
12 Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 25 : 4
4 Не завязвай пысы валу, які малоціць.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 9
9 Бо ў Законе Майсея напісана: «Не завязвай пысы валу, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?

1 ЦІМАФЕЯ 5 : 1 – 296

1 Старога не дакарай, але прасі, як бацьку, маладых — як братоў,
2 старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю.
3 Удоваў шануй, тых, якія праўдзіва ўдовы.
4 А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.
5 Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,
6 а тая, што жыве ў распусьце, жывучы, мёртвая.
7 І гэтак загадвай, каб былі бездакорнымі.
8 А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.
9 Удава мае быць унесеная ў сьпіс, якой ня менш як шэсьцьдзясят гадоў, якая была жонкаю аднаго мужа,
10 засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
11 А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж,
12 атрымаюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру.
13 Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.
14 Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку аніякае нагоды дзеля абмаўляньня,
15 бо некаторыя ўжо збочылі ўсьлед за шатанам.
16 Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай падтрымлівае іх і не абцяжарвае царквы, каб яна падтрымлівала праўдзівых удоваў.
17 Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні.
18 Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй».
19 Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках.
20 Тых, якія грашаць, дакарай перад усімі, каб і іншыя страх мелі.
21 Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі сьведчу [табе], каб ты захаваў гэтае без перадузятасьці, нічога ня робячы паводле прыхільнасьці.
22 Рукі хутка ні на каго не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.
23 Больш ня пі ваду, але ўжывай крыху віна дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў.
24 Грахі некаторых людзей відочныя і вядуць на асуджэньне, а за некаторымі ідуць сьледам.
25 Гэтаксама і добрыя ўчынкі відочныя; і калі іначай, схавацца ня могуць.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *