Пра што гаворыць Біблія Блюзнерства – Усе біблейскія вершы пра Блюзнерства

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Блюзнерства

ВЫХАД 20 : 7
7 Ня будзеш ужываць імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто ўжывае імя Ягонае для марноты.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 5 : 11
11 Не ўжывай імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто гаворыць імя Ягонае для марноты.

ЛЯВІТ 19 : 12
12 Не прысягайце на імя Маё дзеля хлусьні, і не зьневажай імя Бога твайго. Я — ГОСПАД!

ЛЯВІТ 22 : 32
32 Не паганьце імя Маё сьвятое, каб быў Я сьвятым паміж сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас

ЛЯВІТ 24 : 16
16 І хто зблюзьніць супраць імя ГОСПАДА, сьмерцю памрэ. Уся грамада, камянуючы, укамянуе яго, ці ён будзе пры­ха­дзень, ці тутэйшы. Хто блюзьніць на імя ГОСПАДА, той сьмерцю памрэ.

2 ВАЛАДАРОЎ 19 : 22
22 Каго зьневажаў ты і на Каго плявузгаў? Супраць Каго падняў ты голас твой і высока ўзьняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраілевага!

ІСАЯ 37 : 23
23 Каго зьневажаў ты і на Каго блюзьніў? Супраць Каго падняў ты голас і ўверх узьняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраілева!

2 ЛЕТАПІСАЎ 32 : 19
19 І гаварылі яны пра Бога Ерусаліму, як пра багоў народаў зямлі, выраб рук чалавечых.

ЁЎ 9 : 18
18 Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі.

ЁЎ 9 : 35
35 І тады я буду гаварыць, і ня буду баяцца Яго, бо так я ня маю адвагі.

ЁЎ 10 : 7
7 Хоць Ты ведаеш, што я нічога благога не зрабіў, але няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог выцягнуць мяне.

ЁЎ 13 : 9
9 Ці добра будзе, калі Ён вас будзе выспрабоўваць? Ці зможаце з Яго насьміхацца, як насьміхаюцца з чалавека?

ЁЎ 13 : 27
27 Ты замыкаеш у калоду ногі мае, і пільна назіраеш сьцежкі мае, і дасьледуеш усе сьляды мае.

ЁЎ 15 : 13
13 што ты гневаешся на Бога і вырываюцца такія словы з вуснаў тваіх?

ЁЎ 15 : 26
26 і бяжыць на Яго з выцягнутай шыяй пад заслонай тоўстага шчыта.

ЁЎ 16 : 9
9 Гнеў ягоны разрывае і б’е мяне, скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.

ЁЎ 16 : 14
14 Ён робіць у-ва мне вылом за выломам, бяжыць на мяне, як волат.

ЁЎ 19 : 7
7 Хоць я крычу: “Гвалт!”, мяне ня чуюць, лямантую, але няма суду.

ЁЎ 19 : 22
22 Чаму вы як Бог перасьледуеце мяне і зьдзекуецеся над целам маім?

ЁЎ 21 : 14
14 Яны кажуць Богу: “Адыйдзіся ад нас! Ня хочам ведаць шляхоў Тваіх.

ЁЎ 22 : 14
14 Хмары — заслона Яму, так што ня бачыць Ён і ходзіць па скляпеньні нябесным”.

ЁЎ 22 : 17
17 Яны казалі Богу: “Адыйдзіся ад нас! Што можа зрабіць нам Усемагутны?”

ЁЎ 30 : 21
21 Ты стаўся бязьлітасным для мяне і з моцаю бічуеш мяне рукою Тваёй.

ЁЎ 33 : 11
11 Ён закаваў у кайданы ногі мае, пільнуе ўсе сьцежкі мае”.

ЁЎ 34 : 6
6 Ці буду я казаць хлусьліва пра праўду маю? Небясьпечная рана мая, а я без віны”.

ЁЎ 34 : 9
9 Бо ён сказаў: “Няма карысьці чалавеку, калі ён дагаджае Богу”.

ЁЎ 34 : 19
19 Але Ён не глядзіць на абліччы князёў і ня лічыць багатага вышэй за ўбогага. Бо ўсе яны — творы рук Ягоных.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *