Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Блудніца
ПРЫПОВЕСЬЦІ 2 : 16
16 каб выратаваць цябе ад чужой жанчыны і ад чужаніцы, што гаворыць лісьліва,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 7 : 27
27 Дом ейны — шлях у пекла, які вядзе ў сутарэньні сьмерці.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 9 : 18
18 І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 7 : 10
10 І вось выходзіць насустрач яму жанчына, у распусным адзеньні, з падступным сэрцам,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 9 : 17
17 «Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».
ІСАЯ 23 : 16
16 «Вазьмі гусьлі, абыйдзі горад, блудніца забытая! Зайграй прыемна, памнож сьпевы, каб ізноў прыгадалі цябе!»
ОСІЯ 2 : 13
13 І Я наведаю яе за дні Баалаў, для якіх яна кадзіла, і аздаблялася завушніцамі сваімі і кляйнотамі сваімі, і хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а пра Мяне забылася, кажа ГОСПАД.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 5 : 20
20 Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы?
ПРЫПОВЕСЬЦІ 7 : 27
27 Дом ейны — шлях у пекла, які вядзе ў сутарэньні сьмерці.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 23 : 18
18 Ня будзе блудніцы сярод дачок Ізраіля, ані мужчыны блудніка сярод сыноў Ізраіля.
ЕГОШУА 2 : 6
6 Сама ж яна завяла іх на дах дому свайго і закрыла іх снапамі лёну, якія там былі.
ЕГОШУА 6 : 17
17 Няхай будзе горад пад закляцьцем! Ён і ўсё, што ў ім — для ГОСПАДА. Адна толькі Рахаў распусьніца будзе жыць разам з усімі, якія будуць з ёй у доме, бо яна схавала выведчыкаў, якіх мы паслалі.
ЕГОШУА 6 : 23
23 Юнакі пайшлі і прывялі Рахаў і бацькоў ейных, братоў ейных і ўсе рэчы, і сваякоў яе, і пакінулі па-за табарам.
ЕГОШУА 6 : 25
25 А Рахаў распусьніцу, і сям’ю бацькі ейнага, і ўсё, што мела, пакінуў Егошуа пры жыцьці. І абжылася яна сярод Ізраіля па сёньняшні дзень, бо яна схавала выведчыкаў, якіх паслаў Егошуа для выведваньня Ерыхону.
Leave a Reply