Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Бессмяротнасць
БЫЦЬЦЁ 5 : 24
24 І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.
2 САМУЭЛЯ 12 : 23
23 А цяпер [дзіця] памерла.Навошта маю посьціць? Ці ж я змагу яго вярнуць? Я пайду да яго, але яно да мяне ня вернецца».
2 ВАЛАДАРОЎ 2 : 11
11 І сталася, калі яны ішлі і размаўлялі, вось, [зьявілася] калясьніца вогненная і коні вогненныя, і разьдзялілі абодвух, і Ільля ў віхуры ўзьняўся ў неба.
НЭЭМІЯ 9 : 5
5 І сказалі лявіты Ешуа, Кадміэль, Бані, Хашаўнэя, Шэрэвія, Годыя, Шэванія, Пэтахія: «Устаньце, дабраславіце ГОСПАДА, Бога свайго, ад веку аж на вякі. Няхай дабраслаўляюць імя славы Тваёй, і няхай яно будзе ўзьвялічана па-над усе дабраславенствы і хвалу!
ЁЎ 4 : 21
21 І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня маюць розуму”.
ЁЎ 14 : 13
13 О, каб Ты схаваў мяне ў адхлані і захаваў мяне, пакуль не міне ярасьць Твая, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш.
ПСАЛЬМЫ 16 : 11
11 Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.
ПСАЛЬМЫ 21 : 4
4 Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.
ПСАЛЬМЫ 22 : 26
26 Пра Цябе хвала мая ў царкве вялікай; абяцаньне маё я споўню перад абліччам тых, якія баяцца Цябе.
ПСАЛЬМЫ 23 : 6
6 Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.
ПСАЛЬМЫ 31 : 5
5 Ты мяне выцягнеш з сеці, якую таемна [наставілі] супраць мяне, бо Ты — апора мая.
ПСАЛЬМЫ 36 : 9
9 Яны насычаюцца ад тлустасьці Дому Твайго, і са струмяня асалодаў Тваіх Ты іх поіш,
ПСАЛЬМЫ 37 : 18
18 Ведае ГОСПАД дні беззаганных, і спадчына іхняя будзе на вякі.
ПСАЛЬМЫ 37 : 27
27 Аддаліся ад зла і рабі добрае, і будзеш жыць на вякі.
ПСАЛЬМЫ 49 : 9
9 бо вельмі дарагая цана за душу ягоную, і зрачыся гэтага [мусіць] на вякі,
ПСАЛЬМЫ 49 : 15
15 Як авечкі, у пекла яны зыйдуць, сьмерць пасьвіць іх будзе, і раніцаю правыя будуць мець уладу над імі, сіла іхняя ссохне, пекла — жытло іхняе.
ПСАЛЬМЫ 73 : 26
26 Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.
ПСАЛЬМЫ 86 : 12
12 Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.
ПСАЛЬМЫ 102 : 28
28 а Ты — Той самы, і гады Твае ня маюць канца!
ПСАЛЬМЫ 121 : 8
8 ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.
ПСАЛЬМЫ 133 : 3
3 нібы раса Гермону, якая зыходзіць на горы Сыёнскія, бо там ГОСПАД зьяўляе дабраслаўленьне і жыцьцё на вякі.
ПСАЛЬМЫ 145 : 2
2 Штодня буду дабраслаўляць Цябе і буду хваліць імя Тваё на вякі і вечна.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 32
32 Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.
ЭКЛЕЗІЯСТ 3 : 21
21 Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, ці дух жывёлы зыходзіць уніз, у зямлю?
ЭКЛЕЗІЯСТ 12 : 7
7 і вернецца парахно ў зямлю, чым яно і было, а дух вернецца да Бога, Які даў яго.
ІСАЯ 14 : 9
9 Апраметная, што ўнізе, затрэслася дзеля цябе, каб [выйсьці] насустрач прыходу твайму, абудзіць дзеля цябе памёршых, усіх правадыроў зямлі, і падняць з пасадаў іхніх усіх валадароў народаў.
ІСАЯ 25 : 8
8 Будзе зьнішчана сьмерць назаўсёды, і вытра Госпад ГОСПАД сьлязу з кожнага аблічча, і ганьбу народу Свайго здыме Ён з усёй зямлі, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].
Leave a Reply