Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Беражлівасць
1 ВАЛАДАРОЎ 17 : 6
6 І крумкачы прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і хлеб і мяса ўвечары, а [ваду] ён піў з ручая.
1 ВАЛАДАРОЎ 17 : 13
13 І сказаў ёй Ільля: «Ня бойся, але ідзі і зрабі, як ты казала, толькі перш зрабі для мяне аладку з гэтай [мукі] і прынясі мне. А сабе і сыну твайму зробіш потым.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 16
16 Дабрадзейная жанчына здабывае славу, і моцныя здабываюць багацьце.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 27
27 Гультай не сьпячэ ўпаляванага, а маёмасьць чалавека руплівага каштоўная.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 22
22 Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 17
17 Хто любіць весяліцца, будзе ў нястачы, а хто любіць віно і алей, ня будзе багатым.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 20
20 Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 3
3 Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 21
21 бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 31 : 27
27 Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.
МАЦЬВЕЯ 14 : 20
20 І елі ўсе, і насыціліся; і сабралі кавалкаў, што засталіся, дванаццаць поўных кашоў.
МАЦЬВЕЯ 15 : 37
37 І елі ўсе, і наеліся; і сабралі кавалкаў, што засталіся, сем кашоў поўных.
МАРКА 7 : 28
28 Яна ж адказала і кажа Яму: «Так, Госпадзе, але ж і сабакі пад сталом ядуць крошкі, [што ўпалі] ад дзяцей».
МАРКА 14 : 5
5 Можна ж было прадаць яго даражэй, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім». І наракалі на яе.
БЫЦЬЦЁ 41 : 49
49 I назьбіраў Язэп збожжа, як пяску марскога, так шмат, ажно перасталі лічыць, бо не было [яму] ліку.
БЫЦЬЦЁ 41 : 54
54 I пачалі прыходзіць сем гадоў голаду, як сказаў Язэп. I быў голад у-ва ўсіх краінах, але ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай быў хлеб.
ВЫХАД 16 : 18
18 I мералі гомарам, і не было лішку ў таго, хто сабраў больш, і не было нястачы ў таго, хто [сабраў] менш. Кожны сабраў паводле таго, колькі яму зьесьці.
ВЫХАД 16 : 24
24 I пакінулі гэта да раніцы, як загадаў Майсей, і яно не засьмярдзела, і чарвей не было ў ім.
Leave a Reply