Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Бедны
ВЫХАД 30 : 15
15 Багаты ня будзе павялічваць, і бедны ня будзе памяншаць ад паловы сыкля, што маюць даваць як дар ГОСПАДУ дзеля перамольваньня за душы вашыя.
ЛЯВІТ 5 : 7
7 Калі хто ня можа ахвяраваць авечку, няхай ахвяруе за грэх свой дзьве туркаўкі або двух маладых галубоў ГОСПАДУ: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне.
ЛЯВІТ 12 : 8
8 Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, няхай ахвяруе двух туркавак або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэласпаленьня, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысьціць яе сьвятар, і яна будзе ачышчаная».
ВЫХАД 23 : 3
3 I ўбогаму не патурай у справе [судовай].
ВЫХАД 23 : 6
6 Ня будзеш перакручваць суд беднага твайго ў [судовай] справе ягонай.
ЛЯВІТ 19 : 15
15 Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным і не патурай багатаму. Праведна судзі бліжняга твайго.
1 САМУЭЛЯ 2 : 7
7 ГОСПАД робіць бедным і багатым, паніжае і ўзвышае.
НЭЭМІЯ 8 : 10
10 І сказаў ім [Нээмія]: «Ідзіце, ешце тлустае і піце салодкае, і пасылайце часткі [страваў] тым, якія не прыгатавалі сабе; бо дзень гэты пасьвячоны Госпаду, Богу вашаму. І не сумуйце, бо радасьць ГОСПАДА — гэта апора ваша».
НЭЭМІЯ 8 : 12
12 І пайшоў увесь народ есьці і піць, і пасылаць часткі [страваў], і сьвяткаваць з радасьцю вялікай, бо зразумелі словы, якія паведамілі ім.
ЁЎ 29 : 13
13 Дабраславенства таго, які гінуў, зыходзіла на мяне, і сэрца ўдавы я рабіў радасным.
ЁЎ 29 : 16
16 Бацькам быў для ўбогіх, і ў справе, якой ня ведаў, пільна разьбіраўся.
ЁЎ 30 : 25
25 Ці ня плакаў я над пакрыўджаным? Ці душа мая не спагадала ўбогаму?
ЁЎ 31 : 22
22 няхай адпадзе рамяно ад сьпіны маёй, і няхай рука мая адломіцца ад локця.
ЁЎ 34 : 19
19 Але Ён не глядзіць на абліччы князёў і ня лічыць багатага вышэй за ўбогага. Бо ўсе яны — творы рук Ягоных.
ПСАЛЬМЫ 37 : 16
16 Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў.
ПСАЛЬМЫ 82 : 4
4 Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!»
Leave a Reply