Пра што гаворыць Біблія Башан – Усе біблейскія вершы пра Башан

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Башан

БЫЦЬЦЁ 14 : 5
5 А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,

ЕГОШУА 13 : 12
12 усё валадарства Ога, які валадарыў у Аштароце і Эдрэі, які быў апошнім з Рэфаімаў, а Майсей пабіў іх і выгнаў.

ЛІКІ 32 : 33
33 І даў Майсей сынам Гада і Рубэна і палове пакаленьня Манасы, сына Язэпа, валадарства Сыгона, валадара Амарэйцаў, і валадарства Ога, валадара Башану, зямлю з гарадамі і гарады зямлі навокал.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 3 : 14
14 Яір, сын Манасы, узяў увесь абшар Аргоб аж да мяжы [сыноў] Гешура і Мааха, і назваў яго імем сваім. І да сёньня [называюць гэтую частку] Башану Хавот-Яір.

ЕГОШУА 12 : 6
6 Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне [сынам] Рубэна і Гада, і палове калена Манасы.

ЕГОШУА 13 : 31
31 А палову Гілеаду, Аштарот і Эдрэю, гарады валадарства Ога ў Башане, [атрымалі] сыны Махіра, сына Манасы, палова сыноў Махіра паводле сем’яў сваіх.

ЕГОШУА 17 : 1
1 І выпала жэрабя пакаленьню Манасы, бо ён быў першародным Язэпа. Махір, першародны Манасы, бацька Гілеада, бо быў ён ваяром, атрымаў Гілеад і Башан.

2 ВАЛАДАРОЎ 10 : 33
33 ад Ярдану на ўсход сонца, усю зямлю Гілеад, Гада, Рубэна і Манасу, ад Араэру, які над ракою Арнон, Гілеад, і Башан.

2 ВАЛАДАРОЎ 13 : 25
25 І павярнуўся Егааш, сын Егаахаза, і ўзяў з рук Бэн-Гадада, сына Хазаэля, гарады, якія той быў забраў з рук Егаахаза, бацькі ягонага, вайною. Тройчы пабіў яго Егааш і вярнуў гарады Ізраіля.

ІСАЯ 33 : 9
9 Сумуе, марнее зямля, Лібан асаромлены і зьвяў, Шарон стаўся як стэп, Башан і Кармэль павысыхалі.

ЯРЭМІЯ 50 : 19
19 І Я прывяду Ізраіль на пашы ягоныя, і ён будзе пасьвіцца на Кармэлю і ў Башане, і на гары Эфраіма, і ў Гілеадзе, і насыціцца душа ягоная”.

НАВУМ 1 : 4
4 Ён утаймоўвае мора і высушвае яго, і ўсе рэкі высушвае; марнее Башан і Кармэль, і кветка Лібану вяне.

ІСАЯ 2 : 13
13 і на ўсе кедры Лібану, гонкія і ўзьнёслыя, і на ўсе дубы Башану,

ЭЗЭКІЭЛЬ 27 : 6
6 з дубоў Башанскіх зрабілі вёслы твае, паклад твой зрабілі з косьці слановай, з самшыта з астравоў Кіттым.

ЗАХАРЫЯ 11 : 2
2 Галасі, кіпарысе, бо кедр упаў, бо слаўныя зруйнаваныя; галасіце, дубы Башану, бо паваліўся лес непраходны.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 14
14 маслам кароваў і малаком авечак, тлушчам ягнятаў, і бараноў Башану, і казлоў, і тлушчам нырак, і найчысьцейшай пшаніцай, і ён піў кроў вінаграду.

ПСАЛЬМЫ 22 : 12
12 Не аддаляйся ад мяне, бо блізка бяда, бо няма дапамогі!

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *