Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае бацькі
ЭФЭСЦАЎ 6 : 4
4 І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 21
21 Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 1 – 33
1 Прыповесьці Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля,
2 каб спазнаць мудрасьць і настаўленьне, зразумець словы розуму,
3 каб атрымаць настаўленьні ў разважлівасьці, праведнасьці, судзе і справядлівасьці,
4 каб неразумным даць разумнасьць, юнаку — веды і разважлівасьць.
5 Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,
6 каб зразумець выслоўе і прыповесьць, словы мудрых і загадкі іхнія.
7 Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
8 Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,
9 бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.
10 Сыне мой, калі б цябе намаўлялі грэшнікі, не далучайся да іх.
11 Калі яны скажуць: «Хадзем з намі! Зробім засаду дзеля праліцьця крыві; наставім без прычыны пастку на нявіннага;
12 праглынем іх жыўцом, як пекла, і цалкам, як тых, што зыходзяць у магілу;
13 знойдзем усялякія каштоўнасьці, напоўнім дамы свае здабычаю.
14 Жэрабя сваё кідай разам з намі, няхай адзін мех будзе для нас усіх».
15 Сыне мой, не хадзі з імі, устрымай нагу тваю ад сьцежкі іхняй,
16 бо ногі іхнія бягуць да злачынства і сьпяшаюцца на праліцьцё крыві.
17 Бо надарэмна настаўляецца сетка на вачах усяго птаства.
18 А яны цікуюць на ўласную кроў, робяць засаду супраць душы сваёй.
19 Такія вось сьцежкі кожнага, хто прагне чужога даброцьця; яно забірае душу таго, хто завалодае ім.
20 Мудрасьць гукае на вуліцах, на плошчах узьнімае голас свой,
21 на скрыжаваньнях шумлівых дарог кліча, у брамах гарадзкіх гучаць яе словы:
22 «Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
23 Зьвярніцеся да настаўленьня майго, і я выльлю на вас духа майго, і абвяшчу вам словы мае.
24 Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.
25 Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае.
26 Дык і я буду сьмяяцца з падзеньня вашага, і насьміхацца буду, калі прыйдзе на вас жах.
27 Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
28 тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, будуць шукаць мяне, і ня знойдуць мяне.
29 Бо яны зьненавідзелі веданьне і ня выбралі для сябе страху перад ГОСПАДАМ,
30 і не пайшлі за парадамі маімі, і ўзгардзілі перасьцярогамі маімі.
31 Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.
32 Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, бяздумнасьць дурняў загубіць іх.
33 А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла».
РЫМЛЯНАЎ 12 : 17 – 21
17 Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
18 Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.
19 Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».
20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.
21 Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.
1 ЦІМАФЕЯ 5 : 1 – 25
1 Старога не дакарай, але прасі, як бацьку, маладых — як братоў,
2 старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю.
3 Удоваў шануй, тых, якія праўдзіва ўдовы.
4 А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.
5 Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,
6 а тая, што жыве ў распусьце, жывучы, мёртвая.
7 І гэтак загадвай, каб былі бездакорнымі.
8 А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.
9 Удава мае быць унесеная ў сьпіс, якой ня менш як шэсьцьдзясят гадоў, якая была жонкаю аднаго мужа,
10 засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
11 А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж,
12 атрымаюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру.
13 Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.
14 Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку аніякае нагоды дзеля абмаўляньня,
15 бо некаторыя ўжо збочылі ўсьлед за шатанам.
16 Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай падтрымлівае іх і не абцяжарвае царквы, каб яна падтрымлівала праўдзівых удоваў.
17 Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні.
18 Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй».
19 Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках.
20 Тых, якія грашаць, дакарай перад усімі, каб і іншыя страх мелі.
21 Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі сьведчу [табе], каб ты захаваў гэтае без перадузятасьці, нічога ня робячы паводле прыхільнасьці.
22 Рукі хутка ні на каго не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.
23 Больш ня пі ваду, але ўжывай крыху віна дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў.
24 Грахі некаторых людзей відочныя і вядуць на асуджэньне, а за некаторымі ідуць сьледам.
25 Гэтаксама і добрыя ўчынкі відочныя; і калі іначай, схавацца ня могуць.
МАЦЬВЕЯ 23 : 9
9 І айцом сабе не называйце [нікога] на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які ў небе.
МАЛАХІЯ 4 : 6
6 І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў — да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з закляцьцем.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
ЦІТА 3 : 5
5 Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым,
СУДЗЬДЗЯЎ 17 : 10
10 І сказаў яму Міха: «Застанься ў мяне, і будзь мне бацькам і сьвятаром, а я дам табе штогод дзесяць срэбнікаў, патрэбнае адзеньне і ежу».
Leave a Reply