Пра што гаворыць Біблія Барада – Усе біблейскія вершы пра Барада

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Барада

ПСАЛЬМЫ 133 : 2
2 Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,

СУДЗЬДЗЯЎ 16 : 17
17 І адкрыў ён усё сэрца сваё, і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакраналася лязо, бо я — назір Божы ад улоньня маці маёй. Калі абгаліць мне [галаву], адыйдзе ад мяне сіла мая, і я стануся слабы, як іншыя людзі».

1 САМУЭЛЯ 21 : 13
13 І Давід узяў да сэрца свайго словы гэтыя, і вельмі баяўся Ахіша, валадара Гату.

ЭЗЭКІЭЛЬ 5 : 1
1 А ты, сын чалавечы, вазьмі сабе меч востры і скарыстай яго як лязо, і пагалі сабе ім галаву і бараду. І вазьмі шалі вагаў, і падзялі тыя [валасы].

БЫЦЬЦЁ 41 : 14
14 I паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона.

2 САМУЭЛЯ 19 : 24
24 І сказаў валадар Шымэю: «Не памрэш!» І запрысягнуў яму валадар.

ЭЗРА 9 : 3
3 I калі я пачуў гэтае слова, разадраў адзеньне маё і плашч мой, і рваў валасы з галавы маёй і з барады маёй, і сядзеў збалелы.

ІСАЯ 7 : 20
20 У той дзень абголіць Госпад лязом, нанятым за ракою, валадаром Асірыйскім, галаву і валасы на нагах, і таксама бараду абрэжа.

ІСАЯ 15 : 2
2 Узыходзіць у сьвятыню, а Дывон — на ўзгоркі, каб плакаць; над Нэво і над Мэдэвай галосіць Мааў. На кожнай галаве ягонай — лысіна, і кожная барада абголеная.

ЯРЭМІЯ 41 : 5
5 прыйшлі людзі з Сыхему, з Шыло і Самарыі, восемдзясят чалавек з паголенымі бародамі, разьдзёртымі шатамі і нарэзамі на целе, і ў руках іхніх [былі] ахвяры хлебныя і кадзіла, каб прынесьці [гэта] ў Дом ГОСПАДА.

ЯРЭМІЯ 48 : 37
37 Бо кожная галава аблысела, і кожная барада абголена, на ўсіх руках — нарэзы, і на сьцёгнах — зрэбніца.

ЛЯВІТ 13 : 33
33 Тады [чалавек] паголіцца, але не абголіць месца паршывасьці, і сьвятар зноў адасобніць яго на сем дзён.

ЛЯВІТ 14 : 9
9 У сёмы дзень абголіць ён усе валасы свае, абголіць галаву і бараду, і бровы свае, вымые адзеньне, абмые цела сваё вадой і будзе чысты.

ЛЯВІТ 19 : 27
27 Не стрыжы валасоў кругом галавы, і не калеч край барады сваёй.

ЛЯВІТ 21 : 5
5 Ня будуць яны стрыгчы галавы сваёй і ня будуць галіць краёў барады, і на целе сваім ня будуць рабіць нарэзаў.

2 САМУЭЛЯ 10 : 4
4 І схапіў Ханун слугаў Давіда, і абгаліў палову барады іхняй, і абрэзаў адзеньне іхняе напалову, аж да азадкаў, і выправіў іх.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *