Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ахітуб
1 САМУЭЛЯ 14 : 3
3 І Ахія, сын Ахітува, брата Іхавода, сына Пінхаса, сына Гэлія, сьвятара ГОСПАДА ў Шыло, насіў тады эфод. А народ ня ведаў, што Ёнатан пайшоў.
1 САМУЭЛЯ 22 : 9
9 І адказаў Даэг Эдомец, які стаяў між слугамі Саўла, і сказаў: «Я бачыў сына Есэя ў Нобе ў Ахімэлеха, сына Ахітува.
1 САМУЭЛЯ 22 : 12
12 І сказаў Саўл: «Слухай, сыне Ахітува!» Ён сказаў: «Вось я, гаспадару мой».
1 САМУЭЛЯ 22 : 20
20 І ўратаваўся [толькі] адзін сын Ахімэлеха, сына Ахітува, на імя Абіятар, і ён уцёк да Давіда.
2 САМУЭЛЯ 8 : 17
17 Цадок, сын Ахітува, і Абіятар, сын Ахімэлеха, — святары, а Сэрая — пісар,
1 ЛЕТАПІСАЎ 18 : 16
16 Цадок, сын Ахітува, і Абімэлех, сын Абіятара — сьвятары, Шаўша — пісар,
1 ЛЕТАПІСАЎ 9 : 11
11 і Азарыя, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,
НЭЭМІЯ 11 : 11
11 Сэрая, сын Хількіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,
1 ЛЕТАПІСАЎ 6 : 8
8 Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Ахімааца;
1 ЛЕТАПІСАЎ 6 : 12
12 Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Шальлюма;
2 ЛЕТАПІСАЎ 31 : 10
10 І сказаў яму Азарыя, найвышэйшы сьвятар з дому Цадока, і сказаў: «Ад таго часу, калі пачалі прыносіць дары ў Дом ГОСПАДА, мы елі і насыціліся, і засталося мноства, бо дабраславіў ГОСПАД народ Свой; і тое, што засталося — гэтае мноства вялікае».
Leave a Reply