Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Аскетызм
МАЦЬВЕЯ 11 : 19
19 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе».
ЛУКІ 7 : 34
34 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е, і вы кажаце: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”.
КАЛАСЯНАЎ 2 : 23
23 Гэтае слова нібыта мае мудрасьць у самавольным набажэнстве, упакорваньні і мардаваньні цела, не ў пашане да таго, што насычае цела.
1 ЦІМАФЕЯ 4 : 4
4 Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,
МАЦЬВЕЯ 11 : 18
18 Бо прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е, і кажуць: “Дэмана мае”.
ЛУКІ 7 : 33
33 Бо прыйшоў Ян Хрысьціцель, ані хлеба ня есьць, ані віна ня п’е, і вы кажаце: “Дэмана мае”.
МАЦЬВЕЯ 19 : 12
12 Бо ёсьць скапцы, што з улоньня маці гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы, якія выпакладаныя людзьмі; і ёсьць скапцы, якія самі сябе выпакладалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа ўмясьціць, няхай умесьціць».
Leave a Reply