Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае апякунства над стварэннем багоў
БЫЦЬЦЁ 2 : 15
15 І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэм, каб абрабляў яго і захоўваў яго.
БЫЦЬЦЁ 1 : 28
28 І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».
КАЛАСЯНАЎ 1 : 16 – 17
16 бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана;
17 і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.
1 ПЯТРА 4 : 10
10 Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.
БЫЦЬЦЁ 1 : 26
26 І сказаў Бог: «Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае ўладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі».
ПСАЛЬМЫ 104 : 27
27 Усе яны ўзіраюцца на Цябе, каб Ты даў ім пажыву ў свой час.
АДКРЫЦЬЦЁ 11 : 18
18 І загневаліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой, і час судзіць мёртвых і даць нагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым, і тым, якія баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і вынішчыць тых, якія нішчаць зямлю».
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 4 : 2
2 Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.
ЛУКІ 12 : 42 – 46
42 А Госпад сказаў: «Хто ёсьць верны і мудры аканом, якога пан паставіць над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?
43 Шчасьлівы той слуга, якога пан ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта.
44 Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасьцю сваёй паставіць яго.
45 Калі ж слуга той скажа ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, — і пачне біць слугаў і служак, і есьці, і піць, і напівацца,
46 прыйдзе пан слугі таго ў дзень, які ён не чакае, і ў гадзіну, пра якую ня ведае, і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з бязьвернымі.
МАЦЬВЕЯ 6 : 19 – 21
19 Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;
20 але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.
21 Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
Leave a Reply