Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Аліўкавае дрэва
БЫЦЬЦЁ 8 : 11
11 І вярнулася галубка да яго ўвечары, і вось, сьвежы аліўкавы лісток у дзюбе ў яе. І зразумеў Ной, што зыйшлі воды з зямлі.
ВЫХАД 23 : 11
11 а ў сёмы [год] запусьці яе і пакінь яе, і будуць жывіцца [з яе] бедныя народу твайго, а рэштаю пасьля іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так зробіш з вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 6 : 11
11 дамы, поўныя ўсякіх багацьцяў, якіх ты не зьбіраў, выкапаныя студні, якіх ты не капаў, вінаграднікі і аліўкавыя сады, якіх ты не садзіў, калі будзеш есьці і наясіся,
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 8 : 8
8 у зямлю пшаніцы і ячменю, вінаграду і дрэваў фігавых і гранатовых, у зямлю алівак, алею і мёду,
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 28 : 40
40 Аліўкі будзеш мець у-ва ўсіх межах тваіх, але ня выцісьнеш алею, бо змарнеюць аліўкі твае.
НЭЭМІЯ 8 : 15
15 І таму абвясьцілі і паведамілі ў-ва ўсіх гарадах і ў Ерусаліме, кажучы: «Ідзіце ў горы і прынясіце галінкі аліўкавыя і галінкі сасновыя, і галінкі міртавыя, і галінкі пальмавыя, і галінкі дрэваў лісьцястых, і зрабіце буданы згодна з тым, што напісана».
ЁЎ 15 : 33
33 Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелыя гронкі, і, як аліўка, страсе кветкі свае.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 20
20 Калі будзеш зьбіраць аліўкі твае, не пераглядай галінкі, але няхай застануцца [аліўкі] для прыхадня, сіраты і ўдавы.
ІСАЯ 17 : 6
6 І застанецца ў яго недазьбіранае, як бывае пры зборы алівак, дзьве або тры аліўкі на самым версе, чатыры або пяць на галінках плодных, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля.
1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 23
23 І зрабіў у Давіры двух херувімаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.
1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 33
33 І гэтаксама зрабіў на ўваходзе ў сьвятыню чатырохвугольныя вушакі з дрэва аліўкавага,
СУДЗЬДЗЯЎ 9 : 8
8 Сабраліся дрэвы, каб выбраць сабе валадара, і сказалі яны аліўцы: “Валадар над намі”.
ПСАЛЬМЫ 128 : 3
3 Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
РЫМЛЯНАЎ 11 : 21
21 Бо калі Бог прыродных галінаў не пашкадаваў, дык ці цябе пашкадуе.
РЫМЛЯНАЎ 11 : 24
24 Бо калі ты адсечаны ад дзікае паводле прыроды аліўкі і, насуперак прыродзе, прывіты да добрае аліўкі, наколькі больш тыя, якія паводле прыроды [ад добрае аліўкі], будуць прышчэпленыя да сваёй аліўкі?
Leave a Reply