Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Альфа
АДКРЫЦЬЦЁ 1 : 8
8 «Я ёсьць Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, — кажа Госпад, — Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіць, Усеўладны».
АДКРЫЦЬЦЁ 1 : 11
11 які казаў: «Я ёсьць Альфа і Амэга, Першы і Апошні; і што бачыш, напішы ў кнігу і пашлі цэрквам, што ў Азіі: у Эфэс, і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыятыру, і ў Сарды, і ў Філядэльфію, і ў Ляадыкею».
АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 6
6 І сказаў мне: «Сталася. Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец. Таму, хто смагне, Я дам з крыніцы вады жыцьця дарма.
АДКРЫЦЬЦЁ 22 : 13
13 Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, Першы і Апошні.
ІСАЯ 41 : 4
4 Хто ўчыніў і зьдзейсьніў гэта? Той, Які кліча пакаленьні здаўна. Я, ГОСПАД, — першы, і сярод апошніх Я такі Самы.
ІСАЯ 44 : 6
6 Гэта кажа ГОСПАД, Валадар Ізраіля і Адкупіцель ягоны, ГОСПАД Магуцьцяў: «Я — першы, і Я — апошні, і акрамя Мяне няма Бога.
ІСАЯ 48 : 12
12 Слухай Мяне, Якуб, і Ізраіль, якога Я паклікаў. Гэта Я, Я — першы, і Я — апошні.
Leave a Reply