Пра што гаворыць Біблія Алень – Усе біблейскія вершы пра Алень

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Алень

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 12 : 15
15 Але колькі зажадае душа твая будзеш забіваць [жывёлу] і есьці мяса паводле дабраславенства ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён дасьць табе ў-ва ўсіх брамах тваіх; чысты і нячысты можа есьці яго, як сарну і аленя.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 14 : 5
5 алень, сарна, казуля, ланя, зубар, антылёпа, горны казёл.

1 ВАЛАДАРОЎ 4 : 23
23 дзесяць кормных валоў і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, апрача аленяў, сарнаў, антылёпаў і кормных птушак.

2 САМУЭЛЯ 2 : 18
18 І былі там тры сыны Цэруі: Ёаў, Абішай і Асаэль. І Асаэль быў вельмі хуткім у нагах, як сарна ў полі.

1 ЛЕТАПІСАЎ 12 : 8
8 І з [сыноў] Гада далучыліся да Давіда ў крэпасьці ў пустыні волаты, мужы адважныя, спраўныя да вайны, узброеныя шчытом і дзідаю; абліччы іхнія — як аблічча ільва, і як сарна на горах яны хуткія:

ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 5
5 вырывайся, як сарна з рукі і як птушка з рукі птушкалова.

ПЕСЬНЯ 8 : 14
14 «Уцякай, любы мой, будзь падобны да сарны, да маладога аленя на гарах пахкіх дрэваў!»

ІСАЯ 35 : 6
6 Тады кульгавы будзе скакаць як алень, і засьпявае язык нямога, бо пацякуць воды ў пустыні і струмяні ў стэпе.

2 САМУЭЛЯ 22 : 34
34 Ён робіць ногі мае, як у аленя, і на вышыні ставіць мяне.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 5 : 19
19 Яна — ланя ласкавая і сарна прыгожая, грудзі ейныя няхай напойваюць цябе ў-ва ўсякую часіну, у каханьні яе мей асалоду заўсёды.

ЯРЭМІЯ 14 : 5
5 Нават ланя нараджае ў полі і пакідае [малое], бо няма травы.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *