Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Адступніцтва
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 13 : 13
13 “Выйшлі з асяродзьдзя твайго людзі, сыны Бэліяла, і яны зводзяць жыхароў гораду свайго, кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым, якіх ня ведаеце””, —
ГЕБРАЯЎ 3 : 12
12 Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога,
МАЦЬВЕЯ 24 : 10
10 І тады згоршацца многія; і будуць выдаваць адзін аднаго, і ненавідзець адзін аднаго.
ЛУКІ 8 : 13
13 А што на камяні — гэта тыя, якія, калі пачуюць, з радасьцю прыймаюць слова, ды ня маюць кораня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць.
2 ЦІМАФЕЯ 4 : 10
10 Бо Дэмас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Тэсалоніку; Крэскенс — у Галятыю; Ціт — у Дальматыю; адзін Лука са мною.
САФОНІЯ 1 : 6
6 і тых, якія адступілі ад ГОСПАДА, і тых, якія не шукалі ГОСПАДА і не зьвярталіся да Яго.
ГЕБРАЯЎ 10 : 31
31 Жахліва трапіць у рукі Бога Жывога!
ГЕБРАЯЎ 10 : 39
39 Мы ж ня хісткія на загубу, але [стаім] у веры на здабыцьцё душы.
2 ПЯТРА 2 : 17
17 Яны — крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя, для якіх змрок цемры на вякі захоўваецца.
2 ПЯТРА 2 : 22
22 Але з імі здарылася паводле праўдзівае прыказкі: «Сабака варочаецца да ванітаў сваіх, а вымытая сьвіньня — качацца ў лужыне».
ГЕБРАЯЎ 3 : 12
12 Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога,
2 ПЯТРА 3 : 17
17 Дык вы, улюбёныя, ведаючы [гэта] раней, сьцеражыцеся, каб, захапіўшыся падманам беззаконьнікаў, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня,
МАЦЬВЕЯ 24 : 12
12 І дзеля памнажэньня беззаконьня ў многіх асьцюдзянее любоў.
2 ТЭСАЛОНЦАЎ 2 : 3
3 Няхай ніхто аніяк вас ня зводзіць, бо [дзень гэты ня прыйдзе], пакуль ня прыйдзе перш адступніцтва і не адкрыецца чалавек грэху, сын загубы,
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 15
15 Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Які ўчыніў яго, і зьняважыў Скалу збаўленьня свайго.
1 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 9
9 І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.
ІСАЯ 1 : 28
28 І [будзе] загуба для адступнікаў і грэшнікаў, і тыя, што пакідаюць ГОСПАДА, загінуць.
ІСАЯ 65 : 16
16 якім хто будзе дабраслаўляць на зямлі, будзе дабраслаўлёны Богам верным, а хто будзе прысягаць на зямлі, будзе прысягаць Богам верным, бо ўціскі даўнейшыя забудуцца і будуць закрытыя перад вачыма Маімі».
ЯРЭМІЯ 17 : 6
6 І ён будзе як хмызьняк у стэпе, і ня ўбачыць ён, калі прыходзіць добрае. Ён будзе жыць у месцы сухім у пустыні, на зямлі салёнай і бязьлюднай.
Leave a Reply