адмова

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае адмова

ПСАЛЬМЫ 34 : 17 – 20
17 Аблічча ГОСПАДА — суп­раць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.
18 [Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.
19 ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты.
20 Шмат ліхога [здараецца] ў праведнага, але з усяго гэтага ратуе яго ГОСПАД.

ЯНА 15 : 18
18 Калі сьвет вас ненавідзіць, зразумейце, што Мяне раней за вас зьненавідзіў.

1 ПЯТРА 2 : 4
4 Падыходзячы да Яго, жывога Камяня, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам, каштоўнага,

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 12 : 9
9 І [Госпад] сказаў мне: «Хо­піць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.

ПСАЛЬМЫ 94 : 14
14 Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне.

ПСАЛЬМЫ 27 : 10
10 Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а ГОСПАД прыгарнуў мяне.

МАЦЬВЕЯ 10 : 34
34 Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прыйшоў Я прынесьці, але меч.

ЯНА 1 : 11
11 Да сваіх прыйшло, і свае Яго не прынялі.

ПСАЛЬМЫ 139 : 13 – 14
13 Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.
14 Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

ІСАЯ 53 : 3
3 Ён быў пагарджаны і адкінуты людзьмі, муж пакутаў, які паспытаў хваробы, і перад Ім закрывалі абліччы [свае]. Ён быў пагарджаны, і мы мелі Яго за нішто.

ПСАЛЬМЫ 118 : 22
22 Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла.

1 ПЯТРА 5 : 7
7 Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

РЫМЛЯНАЎ 8 : 1
1 Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

ЛУКІ 10 : 16
16 Хто слухае вас, той Мяне слухае, і хто адкідае вас, той Мяне адкідае. А хто адкідае Мяне, той адкідае і Таго, Хто паслаў Мяне».

1 ПЯТРА 5 : 8
8 Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.

ФІЛІПЯНАЎ 4 : 19
19 А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.

РЫМЛЯНАЎ 8 : 31
31 Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19 – 20
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 14 : 2
2 бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго, бо цябе выбраў ГОСПАД, каб ты стаўся выбраным народам Ягоным спасярод усіх народаў, якія на абліччы зямлі.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 1 – 232

1 І я ня мог гаварыць вам, браты, як духоўным, але як цялесным, як немаўлятам у Хрысьце.
2 Я паіў вас малаком, а не [карміў] ежай, бо вы былі яшчэ нямоглыя, дый цяпер яшчэ нямоглыя.
3 Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі між вамі зайздрасьць, сваркі і нязгода, дык ці не цялесныя вы і ці не па-чалавечаму ходзіце?
4 Бо калі адзін кажа: «Я — Паўлавы», а другі: «Я — Апалёсавы», ці не цялесныя вы?
5 Хто Павал? Хто Апалёс? Яны толькі служыцелі, праз якіх вы паверылі, і кожны такі, як даў Госпад.
6 Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але расьціў Бог.
7 Так што ані той, які садзіў, ані той, які паліваў, ня ёсьць некім, але Той, Які дае расьці, — Бог.
8 А хто садзіць і хто палівае, ёсьць адно, і кожны атрымае сваю нагароду паводле сваёй працы.
9 Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, Божая пабудова.
10 Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры будаўнічы, заклаў падмурак, а другі будуе [на ім]. Кожны няхай глядзіць, як будуе.
11 Бо ніхто ня можа закласьці іншага падмурку, апрача пастаўленага, які ёсьць Ісус Хрыстос.
12 А калі хто будуе на гэтым падмурку з золата, срэбра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, —
13 работа кожнага выявіцца; бо дзень пакажа, таму што ў агні адкрываецца, і агонь выспрабуе работу кожнага, якая яна ёсьць.
14 Калі чыя работа, якую ён будаваў, застанецца, той атрымае нагароду.
15 Калі чыя работа згарыць, той згубіць яе, сам жа будзе збаўлены, але так, як праз агонь.
16 Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?
17 Калі хто зьнішчыць бажніцу Божую, таго зьнішчыць Бог, бо бажніца Божая сьвятая, а гэтая [бажніца] — вы.
18 Ніхто няхай ня зводзіць сам сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, няхай будзе дурным, каб быць мудрым.
19 Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён ловіць мудрых у падступнасьці іхняй».
20 І зноў: «Госпад ведае думкі мудрых, што яны марныя».
21 Так што ніхто няхай ня хваліцца між людзей, бо ўсё вашае:
22 ці Павал, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё вашае;
23 вы ж — Хрыстовыя, а Хрыстос — Божы.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *