Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Адкупленне
ЛЯВІТ 25 : 34
34 Таксама палёў вакол гарадоў іхніх нельга прадаваць, бо гэта іх маёмасьць вечная.
ЛЯВІТ 27 : 33
33 Ня будзе адрозьнівацца, што добрае, а што благое, і ня будзе рабіцца ніякай замены. Калі хто зробіць замену, абедзьве жывёлы будуць пасьвячоныя ГОСПАДУ. Ня будуць яны выкупленыя».
РУТ 4 : 10
10 І таксама Рут Мааўлянку, жонку Махлона, я набыў сабе за жонку, каб аднавіць імя памерлага ў спадчыне ягонай, каб не загінула імя памерлага між братоў ягоных і ў брамах месца ягонага. Вы — сьведкі ў гэты дзень».
ПСАЛЬМЫ 111 : 9
9 Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, пастанавіў на вякі запавет Свой; сьвятое і страшнае імя Ягонае!
ПСАЛЬМЫ 130 : 7
7 Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,
МАЦЬВЕЯ 20 : 28
28 як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».
МАРКА 10 : 45
45 Бо і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».
ЛУКІ 2 : 38
38 І яна, у тую гадзіну прыйшоўшы, узносіла хвалу Госпаду і гаварыла пра Яго ўсім, якія чакалі выбаўленьня ў Ерусаліме.
ДЗЕІ 20 : 28
28 Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.
РЫМЛЯНАЎ 3 : 26
26 дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй у цяперашні час, каб быў Ён праведны і апраўдваў таго, хто верыць у Ісуса.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 1 : 30
30 А вы — з Яго ў Хрысьце Ісусе, Які стаўся для нас мудрасьцю ад Бога, і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 20
20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 23
23 Вы куплены дарагою цаною; не рабіцеся слугамі людзей.
ГАЛЯТАЎ 1 : 4
4 Які аддаў Сябе за грахі нашыя, каб вырваць нас з цяперашняга веку злога паводле волі Бога і Айца нашага,
ГАЛЯТАЎ 2 : 20
20 Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.
ГАЛЯТАЎ 4 : 5
5 каб адкупіць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.
ЭФЭСЦАЎ 1 : 7
7 у Якім маем адкупленьне праз кроў Яго, адпушчэньне грахоў, паводле багацьця ласкі Яго,
ЭФЭСЦАЎ 5 : 2
2 і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.
КАЛАСЯНАЎ 1 : 14
14 у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў.
КАЛАСЯНАЎ 1 : 22
22 цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою,
1 ЦІМАФЕЯ 2 : 6
6 Які аддаў Сябе на адкупленьне за ўсіх, як сьведчаньне ў свой час,
Leave a Reply