аддаючы

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае аддаючы

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 7
7 Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.

ДЗЕІ 20 : 35
35 У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”».

ЛУКІ 6 : 38
38 давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую, націсьненую, стрэсеную і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана».

ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 9
9 Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх,

ЛЯВІТ 27 : 30
30 Кожная дзесяціна зямлі з пасеву зямлі і з пладоў дрэваў [належыць] ГОСПАДУ, гэта сьвятое для ГОСПАДА.

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 11
11 каб у-ва ўсім вы ўзбагаціліся ў-ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.

МАЛАХІЯ 3 : 10
10 Прынясіце ўсю дзесяціну ў дом скарбніцы, і будзе ежа ў Доме Маім, і выспрабуйце Мяне ў гэтым, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, ці не адчыню Я для вас вокны нябесныя, і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш, чым досыць?

МАЦЬВЕЯ 6 : 21
21 Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

ЛУКІ 12 : 32
32 Ня бойся, малы статак, бо Айцец ваш упадабаў даць вам Валадарства.

ЛУКІ 3 : 11
11 А ён, адказваючы, кажа ім: «Хто мае дзьве вопраткі, няхай дасьць таму, хто ня мае; і хто мае ежу, няхай робіць тое самае».

ФІЛІПЯНАЎ 4 : 14 – 18
14 Па-за гэтым, вы добра зрабілі, што ўдзельнічалі ў маім прыгнёце.
15 Вы ж ведаеце, Філіпяне, што на пачатку [абвяшчэньня] Эвангельля, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная царква не далучылася да мяне праз дораньне і прыняцьцё, акрамя вас адных.
16 Вы і ў Тэсалоніку і раз, і два пасылалі паводле патрэбы маёй.
17 Ня тое, каб я шукаў дару, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашу карысьць.
18 Я маю ўсё і маю дастатак; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадыта тое, што ад вас, водар салодкі, ахвяру прыемную, якая падабаецца Богу.

БЫЦЬЦЁ 28 : 20 – 22
20 I абяцаў Якуб абяцаньне, кажучы: «Калі Бог будзе са мною, і будзе захоўваць мяне на гэтым шляху, якім я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзежу адзецца,
21 і я вярнуся ў супакоі ў дом бацькі майго, і будзе ГОСПАД мне Богам,
22 дык камень гэты, які я паставіў як слуп, будзе домам Божым, і з усяго, што Ты дасі мне, я аддзялю Табе дзесяціну».

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 8 : 14
14 У цяперашні час ваш лішак дзеля іх нястачы, каб і іхні лішак стаўся дзеля вашае нястачы, каб была роўнасьць,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *