Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Адвакат
ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 5
5 Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 9 : 9
9 Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 14
14 Дзе няма добрай рады, народ прападае, а пры мностве дарадцаў — выратаваньне.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 15
15 Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 22
22 Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 20
20 Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 18
18 Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 6
6 Таму з разважлівасьцю вядзі вайну тваю, і пры мностве дарадцаў — выратаваньне.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 33
33 А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла».
1 ВАЛАДАРОЎ 12 : 16
16 І ўбачыў увесь Ізраіль, што валадар ня чуе іх, і адказаў народ валадару слова, кажучы: «Якая частка нашая ў Давідзе або якая спадчына [нашая] ў сыне Есэя? Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае! Цяпер, Давід, сам глядзі дом твой!» І пайшоў Ізраіль у намёты свае.
МАЦЬВЕЯ 19 : 22
22 Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасьць.
Leave a Reply