Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае агіднасць
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 16 – 19
16 Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго:
17 вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную,
18 сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое,
19 сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.
ЛЯВІТ 20 : 13
13 Хто ляжа з мужчынам так, як з жанчынай, робіць вычварэньне. Абодва сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.
ГАЛЯТАЎ 5 : 19 – 21
19 А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,
20 ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,
21 зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 15
15 Той, хто апраўдвае злачынцу, і той, хто вінаваціць праведніка, — абодва агіда для ГОСПАДА.
ЛЯВІТ 18 : 22
22 Не ляжы з мужчынам так, як ляжаць з жанчынаю. Гэта агіда.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 22 : 5
5 Няхай ня будзе на жанчыне адзеньня мужчынскага, а мужчына няхай не апранае шаты жаночыя; бо агідны ГОСПАДУ, Богу твайму, кожны, хто гэтак робіць.
РЫМЛЯНАЎ 1 : 26 – 27
26 Дзеля гэтага аддаў іх Бог у ганебныя жарсьці, бо жанчыны іхнія замянілі прыродныя зносіны на супрацьпрыродныя.
27 Падобна і мужчыны, пакінуўшы прыродныя зносіны з жанчынамі, распаляліся ў пажадлівасьці сваёй адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі непрыстойнасьць робячы і атрымліваючы ў саміх сабе належную адплату за свой падман.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 22
22 Агіда для ГОСПАДА вусны хлусьлівыя, а тыя, што дзейнічаюць сумленна, падабаюцца Яму.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 10
10 Неаднолькавыя вагі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 8
8 Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы правых Яму даспадобы.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 20
20 Агіда для ГОСПАДА крывадушныя сэрцам, але тыя, хто ходзяць беззаганна, даспадобы Яму.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 9 – 11
9 Або вы ня ведаеце, што няправедныя Валадарства Божага ня возьмуць у спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані збачэнцы, ані мужаложнікі,
10 ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані лаяльнікі, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Валадарства Божага.
11 І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 26
26 Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].
ЛЯВІТ 18 : 23
23 Не лажыся ні з якою жывёлаю, бо праз гэта [станешся] нячысты. І жанчына ня стане перад жывёлаю, каб злучыцца з ёю, бо гэта вычварэньне.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 9
9 Хто адварочвае вуха сваё, каб ня чуць закону, таго малітва — брыдота.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 5
5 Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 9
9 Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 23
23 Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя вагі, і шалі падманлівыя — ня добра.
РЫМЛЯНАЎ 6 : 23
23 Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
Leave a Reply