Пра што гаворыць Біблія агонь – Усе біблейскія вершы пра агонь

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае агонь

ЛУКІ 3 : 16
16 адказаў Ян усім, кажучы: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе Дужэйшы за мяне, у Якога я ня варты разьвязаць рамень сандалаў Ягоных. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.

ПСАЛЬМЫ 104 : 4
4 Ты робіш вятры анёламі Тваімі, служыцелямі Тваімі — агонь, што палае.

ГЕБРАЯЎ 12 : 29
29 бо Бог наш — агонь, які паглынае.

2 ЛЕТАПІСАЎ 7 : 1
1 Калі скончыў Салямон малітву, зыйшоў агонь з неба, і праглынуў цэласпаленьні і ахвяры, і слава ГОСПАДА напоўніла Дом.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 11 – 15
11 Бо ніхто ня можа закласьці іншага падмурку, апрача пастаўленага, які ёсьць Ісус Хрыстос.
12 А калі хто будуе на гэтым падмурку з золата, срэбра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, —
13 работа кожнага выявіцца; бо дзень пакажа, таму што ў агні адкрываецца, і агонь выспрабуе работу кожнага, якая яна ёсьць.
14 Калі чыя работа, якую ён будаваў, застанецца, той атрымае нагароду.
15 Калі чыя работа згарыць, той згубіць яе, сам жа будзе збаўлены, але так, як праз агонь.

ЯРЭМІЯ 20 : 9
9 І я сказаў: “Ня буду ўзгадваць Яго, і ня буду больш прамаўляць у імя Ягонае!” І стаўся ў сэрцы маім нібы агонь, які палае, што замкнуты ў костках маіх, і я змучыўся трымаць яго, і ня мог.

АМОС 1 : 10
10 І Я спашлю агонь на муры Тыру, і ён зжарэ палацы ягоныя”.

АДКРЫЦЬЦЁ 20 : 9
9 І яны ўзыйшлі на шырыню зямлі, і атачылі табар сьвятых і горад улюбёны, і зыйшоў ад Бога з неба агонь, і зжор іх.

ДЗЕІ 2 : 3
3 І паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, і паселі на кожным з іх.

ЯРЭМІЯ 23 : 29
29 Ці ж словы Мае ня ёсьць, як агонь, кажа ГОСПАД, і быццам молат, які крышыць скалу?

ЛУКІ 12 : 49
49 Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і як хачу, каб ён ужо загарэўся!

ВЫХАД 3 : 2
2 I зьявіўся яму анёл ГОСПАДА ў полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. І ён бачыў, і вось, цярновы куст гарэў агнём, але куст не згараў.

АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 8
8 А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».

ІСАЯ 33 : 14
14 Спалохаліся грэшнікі на Сыёне, ахапіў жах крывадушнікаў: «Хто з нас вытрывае пры агні, які [ўсё] зьядае? Хто з нас вытрывае ў полымі вечным?»

ВЫХАД 40 : 38
38 Бо воблака ГОСПАДА было над Сялібай удзень, і агонь быў над ёй уначы перад вачыма ўсяго дому Ізраіля ў-ва ўсіх падарожжах іхніх.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 15 – 17
15 Калі чыя работа згарыць, той згубіць яе, сам жа будзе збаўлены, але так, як праз агонь.
16 Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?
17 Калі хто зьнішчыць бажніцу Божую, таго зьнішчыць Бог, бо бажніца Божая сьвятая, а гэтая [бажніца] — вы.

ВЫХАД 13 : 21
21 I ГОСПАД ішоў перад імі ўдзень у слупе воблачным, каб весьці іх па дарозе, а ўначы — у слупе вогненым, каб сьвяціць ім, каб [маглі] ісьці ўдзень і ўначы.

2 ВАЛАДАРОЎ 1 : 9 – 12
9 І паслаў Ахазія да яго пяцідзясятніка разам з пяцідзесяцьцю ягонымі. І прыйшоў ён да [Ільлі], які быў на вяршыні гары, і прамовіў да яго: «Чалавек Божы! Валадар гаворыць табе, каб ты зыйшоў!»
10 І адказаў Ільля, і сказаў пяцідзясятніку: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцядзясят [чалавек] тваіх!» І зыйшоў агонь з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят [чалавек] ягоных.
11 І паслаў валадар да яго іншага пяцідзясятніка разам з пяцідзесяцьцю ягонымі. І ён адказаў, і сказаў яму: «Чалавек Божы! Гэта кажа валадар: “Хутка зыйдзі!”»
12 І адказаў Ільля, і сказаў ім: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спа­ліць цябе і пяцьдзясят [чалавек] тваіх». І зыйшоў агонь Божы з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят [чалавек] ягоных.

МАЦЬВЕЯ 13 : 50
50 і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў».

МАЦЬВЕЯ 3 : 11
11 Я хрышчу вас у вадзе на навяртаньне, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варты несьці сандалы Ягоныя. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў агні.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *