Пра што гаворыць Біблія абяцанне – Усе біблейскія вершы пра абяцанне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае абяцанне

2 ПЯТРА 3 : 9
9 Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

ЯКУБА 4 : 7 – 8
7 Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.
8 Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!

ДЗЕІ 2 : 39
39 Бо абяцаньне для вас, і для дзяцей вашых, і для ўсіх, якія далёка, каго пакліча Госпад, Бог наш».

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 1
1 Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 5 : 17
17 Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *