Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Абгрунтаванне
БЫЦЬЦЁ 15 : 6
6 І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць.
РЫМЛЯНАЎ 4 : 3
3 Бо што кажа Пісаньне? «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць».
ПСАЛЬМЫ 32 : 2
2 Шчасьлівы чалавек, якому не палічыў ГОСПАД беззаконьняў, і ў духу якога няма нядбальства.
ПСАЛЬМЫ 71 : 16
16 Перайду да магутнасьці Госпада, ГОСПАДА, буду ўзгадваць праведнасьць Тваю, толькі Тваю!
ПСАЛЬМЫ 89 : 16
16 Шчасьлівы народ, які ведае трубны голас Твой. ГОСПАДЗЕ, яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго!
ІСАЯ 42 : 21
21 ГОСПАД захацеў дзеля праведнасьці Сваёй узьвялічыць Закон і праславіць [яго].
ІСАЯ 45 : 25
25 У ГОСПАДЗЕ будзе апраўдана і ўслаўлена ўсё насеньне Ізраіля.
ІСАЯ 46 : 13
13 Я наблізіў праведнасьць Маю, яна ўжо недалёка, і збаўленьне Маё не замарудзіць, і Я дам на Сыёне збаўленьне, і Ізраілю — славу Маю.
ІСАЯ 50 : 8
8 Блізка Той, Які апраўдвае мяне. Хто будзе спрачацца са Мною? Станьма [насупраць] разам! Хто абвінаваўца ў судзе Маім? Няхай падыйдзе да Мяне.
ІСАЯ 51 : 6
6 Узьніміце да неба вочы свае і гляньце на зямлю ўнізе, бо неба, як дым счэзьне, і зямля як адзеньне распадзецца, і жыхары ейныя як камары пагінуць, а збаўленьне Маё будзе вечным, і праведнасьць Мая ня спыніцца.
ІСАЯ 53 : 11
11 Пасьля пакутаў душы Сваёй Ён убачыць [сьвятло] і насыціцца. Праведны Слуга Мой праз пазнаньне Сваё апраўдае многіх, і беззаконьні іхнія Ён панясе.
ІСАЯ 54 : 17
17 Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.
ІСАЯ 56 : 1
1 Гэта кажа ГОСПАД: «Захоўвайце суд і чыніце праведнасьць, бо неўзабаве прыйдзе збаўленьне Маё, і праведнасьць Мая аб’явіцца».
ІСАЯ 61 : 10
10 Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.
ЯРЭМІЯ 23 : 6
6 У дні Ягоныя будзе збаўлены Юда, і Ізраіль будзе жыць бясьпечна. А гэта імя Ягонае, якім назавуць Яго: “ГОСПАД — праведнасьць нашая”.
ЗАХАРЫЯ 3 : 4
4 І Ён адказаў, і сказаў да тых, якія стаялі перад абліччам Ягоным, кажучы: “Здыміце з яго адзеньне запэцканае”. А яму сказаў: “Глядзі, Я зьняў з цябе беззаконьне тваё, і апрануў цябе ў шаты ўрачыстыя”.
ЯНА 5 : 24
24 Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае і на суд не ідзе, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.
ДЗЕІ 13 : 39
39 і ў-ва ўсім, у чым вы не маглі апраўдацца ў законе Майсеевым, у Ім апраўдваецца кожны, хто верыць.
РЫМЛЯНАЎ 1 : 17
17 Бо ў ім адкрываецца праведнасьць Божая ад веры ў веру, як напісана: «А праведны з веры жыць будзе».
АБАКУМ 2 : 4
4 Вось, у ганарыстага няшчырая душа ягоная ў ім, а праведны з веры сваёй жыць будзе.
ГАЛЯТАЎ 3 : 11
11 А што Законам ніхто не апраўдаецца перад Богам, зразумела, бо: «Праведны з веры жыць будзе».
РЫМЛЯНАЎ 2 : 13
13 Бо не слухачы Закону праведныя перад Богам, але выканаўцы Закону будуць апраўданыя.
РЫМЛЯНАЎ 3 : 22
22 праведнасьць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх тых, якія вераць; бо няма розьніцы,
РЫМЛЯНАЎ 3 : 26
26 дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй у цяперашні час, каб быў Ён праведны і апраўдваў таго, хто верыць у Ісуса.
РЫМЛЯНАЎ 3 : 28
28 Дык мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад учынкаў Закону.
РЫМЛЯНАЎ 3 : 30
30 бо адзін Бог, Які апраўдае абразаньне з веры і неабразаньне праз веру.
РЫМЛЯНАЎ 4 : 25
25 Які быў выдадзены дзеля грахоў нашых і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.
РЫМЛЯНАЎ 5 : 1
1 Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
Leave a Reply